Гісторыя з могілкамі ў вёсцы Дрыгучы Мiёрскага раёна атрымала нечаканы працяг. Пасля таго як мясцовыя жыхары паскардзіліся на кароў, якія вытапталі магілы і пашкодзілі помнікі, раённая газета «Міёрскія навіны» нарэшце адрэагавала на сітуацыю. Аднак замест размовы пра кампенсацыю шкоды, адказнасць гаспадаркі або меры па прадухіленні падобных выпадкаў у будучыні абмеркаванне хутка перайшло да іншай тэмы — адсутнасці агароджы вакол могілак і неабходнасці збіраць грошы з саміх жыхароў.
Чытайце таксама: «Як вырашаць гэтае пытанне па-мірнаму?» Жыхар Барысава паказаў разбурэнні на могілках
Дырэктар гаспадаркі: Сітуацыя выглядае «неадназначнай» і нават падобнай да шкодніцтва
Як раней пiсала BGmedia, у канцы траўня на могілкі ў Дрыгучах зайшоў статак кароў. Былі пашкоджаны магілы, помнікі, агароджы і рытуальнае начынне. Відэа з наступствамі з’явілася ў TikTok і выклікала рэзананс. Многія карыстальнікі задаваліся пытаннем, як увогуле жывёлы змаглі трапіць на тэрыторыю пахаванняў.
@natalija24.05♬ Красивая мелодия для души без слов Dmitry Air №3 — CJ AKO
Цяпер у ААТ «Туркова» раённай газеце фактычна пацвердзілі, што гаворка ішла менавіта пра іх жывёл. Паводле слоў дырэктара гаспадаркі Аляксандра Жука, з загону вырваліся цялушкі. Вінаватыя пастухі нібыта аператыўна ліквідавалі наступствы і папрасілі прабачэння ў сваякоў пахаваных.
Пры гэтым у гаспадарцы вылучылі ўласную версію таго, што адбылося. Кіраўнік прадпрыемства заявіў, што сітуацыя выглядае «неадназначнай» і нават падобнай да шкодніцтва. «Такое адчуванне, быццам нехта дапамог: соллю пасыпалі траву, каб выгарэла на сонцы, вось жывёлы і адчулі ласунак», — выказаў здагадку дырэктар гаспадаркі. Аднак ніякіх доказаў гэтай версіі ў публікацыі газеты не прыводзіцца.
Яшчэ больш характэрнай аказалася далейшая рэакцыя чыноўнікаў. Замест абмеркавання таго, чаму жывёлы змаглі бесперашкодна трапіць на могілкі і хто павінен гарантаваць захаванасць пахаванняў, увагу пераключылі на адсутнасць агароджы.
У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстоўваць супраць вас. Не дазваляйце ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачныя для старонніх вачэй.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
Чытайце таксама: «Госпадзі, хто за гэта адкажа?» У Міёрскім раёне каровы вытапталі могілкі і пашкодзілі помнікі
Жыхарам прапанавалі самастойна арганізаваць збор сродкаў на плот
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба нагадаў пра існуючую практыку: сваякі памерлых збіраюць грошы на матэрыялы, а камунальныя службы дапамагаюць з устаноўкай і абслугоўваннем агароджаў.
Фактычна пасля інцыдэнту, у выніку якога былі пашкоджаны помнікі і магілы, жыхарам прапанавалі самастойна арганізаваць збор сродкаў на плот. Пры гэтым праблема выглядае значна шырэй за адно здарэнне. У самой публікацыі раённай газеты проста гаворыцца, што падобныя выпадкі адбываюцца не ўпершыню.
Атрымліваецца дзіўная сітуацыя. Спачатку на могілкі заходзяць жывёлы і пашкоджваюць пахаванні. Затым гаспадарка прызнае сваю датычнасць, але адначасова гаворыць пра магчымае «шкодніцтва». А вынікам абмеркавання становіцца не пытанне адказнасці або кампенсацыі, а прапанова мясцовым жыхарам самім збіраць грошы на агароджу.
Cкладваецца ўражанне, што галоўная праблема пасля разгрому могілак для чыноўнікаў заключаецца не ў тым, як абараніць пахаванні і дапамагчы людзям, а ў тым, дзе знайсці грошы на плот. Хоць менавіта адсутнасць гэтага плота цяпер фактычна выкарыстоўваецца як тлумачэнне таго, чаму каровы змаглі бесперашкодна трапіць на тэрыторыю могілак.
Чытайце таксама: Брестские чиновники рассказали, что ждет Тришинское кладбище. Про повреждение памятников на субботнике промолчали
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: