Жыхарка Гродна Ніна Цітова, якая мае інваліднасць, паскардзілася журналістам «Гарадзенскай праўды» на стан двара каля дома №98 на вуліцы Горкага. Жанчыну непакояць разбіты асфальт, адсутнасць тратуара і пандуса.
Чытайце таксама: «Людзі зразаюць маршрут і вытоптваюць іх». У Гродна прапанавалі штрафаваць людзей за стыхійныя сцежкі
Жанчына просіць ўсталяваць пандус і надзейныя парэнчы
Паводле слоў Ніны Іванаўны, ямы ў двары рэгулярна рамантуюць, але пакрыццё хутка зноў прыходзіць у непрыдатны стан. Яшчэ адна праблема — адсутнасць тратуара каля пад’езда. Жыхарам даводзіцца адразу выходзіць на праезную частку, што асабліва нязручна і небяспечна для людзей з інваліднасцю.
Таксама жанчына прасіла ўсталяваць пандус і надзейныя парэнчы. Акрамя таго, яна звярнула ўвагу на карані дрэў, якія падымаюць асфальт, галлё, што засталося пасля абрэзкі таполяў, і падтапленні ў падвале.
У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстоўваць супраць вас. Не дазваляйце ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачныя для старонніх вачэй.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
Пры гэтым дом цяпер праходзіць капітальны рамонт. Тут ужо абнавілі фасад, дзверы, ганак і іншыя элементы.
Сітуацыю пракаментаваў намеснік генеральнага дырэктара Гарадзенскай гарадской ЖКГ па капітальным рамонце і эксплуатацыі жыллёвага фонду Віталь Герасімік.
«Адсутнасць пешаходнай дарожкі — гэта асаблівасць праекта забудовы дадзенага мікрараёна. Першапачаткова дарожак тут прадугледжана не было. І падчас капітальнага рамонту жылога дома зрабіць іх немагчыма», — растлумачыў ён.

Чытайце таксама: У гандлёвым цэнтры Гродна заўважылі цэннікі ў расейскіх рублях: што адбылося?
Камунальнікі паабяцалі вырашыць частку пытанняў
Разам з тым камунальнікі паабяцалі вырашыць частку пытанняў. «Калі ёсць такая неабходнасць, мы гэта зробім», — сказаў Герасімік пра пандус. У доме абяцаюць усталяваць бетонны пандус калясачнага тыпу.
Таксама спецыялісты гатовыя прывесці ў парадак парэнчы. Калі спатрэбіцца рамонт або ўмацаванне існуючых канструкцый, гэтыя работы выканаюць.
Што датычыцца асфальту, то ў план рамонту на гэты год двор не трапіў. Аднак пытанне абяцаюць разгледзець у наступным годзе. Гаворка ідзе пра поўную замену пакрыцця і аднаўленне бардзюраў.
У ЖКГ таксама паведамілі, што абследавалі падвал і не выявілі паступлення вады праз сцены. Цяпер каля дома завяршаюць уладкаванне новай адмосткі з гідраізаляцыяй, а трубы ў падвале ўжо замянілі.
У выніку большасць просьбаў жыхаркі паабяцалі выканаць: усталяваць пандус, адрамантаваць парэнчы, прыбраць галлё і ўключыць двор у чаргу на рамонт асфальту. А вось пабудаваць тратуар камунальнікі не змогуць, паколькі ён не быў прадугледжаны праектам забудовы мікрараёна.
Чытайце таксама: «Што за драўляныя збудаванні за тры капейкі?» Гарадзенцы паспрачаліся з-за добраўпарадкавання сквера на вуліцы Дарвіна
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: