Жыхарка Баранавічаў выклала відэа, у якім паказала, чым для яе скончылася звычайная трэніроўка ў пад’ездзе. Наступствы моцна здзівілі карыстальнікаў TikTok.
Чытайце таксама: Небяспечныя забавы: у розных гарадах краіны дзеці выязджаюць на цюбінгу прама на дарогу
Дзяўчына апублікавала ролік, на якім відаць, дзе яна скача на скакалцы ў першай палове відэа, а ў другой — выходзіць з дома ў міліцэйскую машыну. «Трэніроўка скончылася паездкай у міліцыю», — менавіта так сітуацыю апісвае дзяўчына.
@rom_ne_vodka #беларусь #врек ♬ оригинальный звук — Rom_ne_vodka
Напачатку можа падасца, што на дзящчыну паскардзіліся суседзі за шум, які ўтвараюць скачкі на лесвічнай пляцоўцы. Многія карыстальнікі, што адзначыліся ў каментарах, паверылі ў гэтую гісторыю. Хтосьці нават абвінаваціў саму аўтарку роліка ў тым, што адбылося.
- «Ёсць вуліца — стадыёнаў хапае. Навошта скакаць у шматкватэрным доме?», — пішуць яны.
Іншыя пажартавалі з сітуацыі:
- «Тлумачальная: «Я так гучна скакала ў пад’ездзе, што заглушыла ТБ у суседзяў. Больш так не буду, прабачце-прабачце»».
- «Злачынства стагоддзя было раскрытае на месцы».
- «Слова «даскакалася» набыло новы сэнс».
- «Трэба было яшчэ падковы начапіць».
У чым насамрэч справа?
Як апынулася, уся справа была зусім не ў скакалцы. Паводле каментароў самой дзяўчыны пад відэа, яна трэніравалася ў пад’ездзе ў дазволены для шуму час. А ў міліцыю яна звярнулася сама па іншай прычыне — у яе скралі газавую пліту, што месцілася на лесвічнай пляцоўцы. Выезд у будынак міліцыі супаў з часам сканчэння трэніроўкі.

У сваім Telegram-канале яна распавяла, што падача заявы на крадзеж далася ёй няпроста: даводзілася звяртацца ў некалькі арганізацый адразу. У аддзел унутраных справаў дзяўчына звярнулася за заявай, а ў іншую (неназваную) арганізацыю — за перавышэнне паўнамоцтваў з боку некаторых супрацоўнікаў міліцыі. Іншых падрабязнасцяў па справе аўтарка роліка не паведамляе.
Аднак, зыходзячы з відэа, у карыстальнікаў склалася памылковае ўражанне, што за дзяўчынай прыехалі менавіта за трэніроўку ў пад’ездзе.
Чытайце таксама: «Бясплатна толькі на словах»: Брэстчанін выказаўся пра выставу «Касмапарк»
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: