новый микрорайон

У Слуцку абмеркавалі забудову мікрараёна «Жукаў Луг». Не ўсе жыхары згодныя з планамі

11.03.2026 16:16 Візуалізацыя новага мікрараёна ў Слуцку. Источник фото

У Слуцку плануецца забудова новага мікрараёна. Афіцыйна заўваг ад жыхароў не паступіла, але ў сацсетках некаторыя сумняюцца ў мэтазгоднасці праекта.
Читайте BGmedia в:

У Слуцку разгледзелі архітэктурна-планіровачную канцэпцыю забудовы новага мікрараёна «Жукаў Луг». Грамадскае абмеркаванне праекта прайшло без афіцыйных заўваг або прапаноў ад жыхароў.

Чытайце таксама: Забор раздора: жительница Слуцка добивается исполнения решения по земельному спору

Працэдура грамадскага абмеркавання праводзілася з 5 па 19 студзеня 2026 года. У гэты перыяд жыхары маглі накіроўваць свае прапановы, заўвагі і пажаданні адносна будучай забудовы тэрыторыі. Паводле афіцыйнай інфармацыі, за гэты час ніякіх зваротаў ці скаргаў ад грамадзянаў не паступіла.

Што плануюць пабудаваць у «Жукаў Лузе»

Пра планы будаўніцтва новага мікрараёна «Жукаў Луг» паведамляе партал SlutskGorod. Новая забудова павінна з’явіцца за 12-м гарадком уздоўж вуліцы Леніна — ад дыскантэра «Маяк» да крамы «Складна».

новые жилые дома
Новы мікрараён у Слуцку, візуалізацыя плана. Фота: slutsk-gorod.by

Праект прадугледжвае стварэнне новага жылога квартала з рознымі тыпамі забудовы. Там плануюць пабудаваць:

  • шматкватэрныя дамы;
  • індывідуальныя жылыя дамы;
  • школу і дзіцячы сад;
  • аб’екты сацыяльнай інфраструктуры;
  • іншыя элементы гарадскога асяроддзя.

Менавіта архітэктурна-планіровачную канцэпцыю гэтай тэрыторыі і вынеслі на грамадскае абмеркаванне студзені 2026 года.

архитектрный план
Як плануе выглядаць нмікрараён «Жукаў-Луг» у Слуцку. Фота: slutsk-gorod.by

Пасля завяршэння працэдуры матэрыялы праекта былі прадстаўлены на пасяджэнні архітэктурна-градабудаўнічага савета Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінскага аблвыканкама. Члены савета заслухалі даклад праекціроўшчыка і разгледзелі прадстаўленыя графічныя матэрыялы.

Па выніках разгляду адзначылі, што прапанаваныя рашэнні не супярэчаць зацверджанаму дэталёваму плану тэрыторыі, а фактычна з’яўляюцца ўнясеннем змяненняў у яго. Таксама падкрэслена, што праект у межах першай чаргі будаўніцтва адпавядае дзеючаму плану і можа быць рэалізаваны ў вызначаным парадку.

Вынікі разгляду былі зафіксаваныя ў выпісцы №2 з пратакола №1/26 ад 29 студзеня 2026 года пасяджэння архітэктурна-градабудаўнічага савета.

жуков луг в Слуцке
Мікрараён «Жукаў-Луг» у Слуцку, архітэктурны план. Фота: slutsk-gorod.by

Не ўсе жыхары падтрымліваюць ідэю новай забудовы

Нягледзячы на тое, што падчас афіцыйнага абмеркавання заўваг ад жыхароў не паступіла, у сацсетках некаторыя случчане выказваюць сумненні наконт мэтазгоднасці новага будаўніцтва.

Адзін з карыстальнікаў у сацсетках звярнуў увагу на тое, што ў горадзе ўжо ёсць шмат занядбаных і пустых дамоў, якія можна было б выкарыстаць або прывесці ў парадак. Паводле яго слоў, асабліва шмат такіх участкаў знаходзіцца каля вуліцы Савецкай. Там стаяць дамы без гаспадароў, а зямля доўгі час застаецца пустой.

комментарий
Кампнтар случчаніна ў сацсетках

Карыстальнік задаўся пытаннем, чаму гэтыя тэрыторыі не выкарыстоўваюцца і не добраўпарадкоўваюцца, калі горад плануе асвойваць новыя землі для будаўніцтва. На яго думку, улады маглі б спачатку навесці парадак у ўжо існуючай забудове — вырашыць праблему з закінутымі дамамі, пустымі ўчасткамі і занядбанымі тэрыторыямі ў прыватным сектары.

Такую думку падтрымалі і іншыя каментатары. Яны згадзіліся з тым, што падобных участкаў у горадзе нямала, і лічаць, што іх можна было б выкарыстоўваць для жылля або іншых патрэб замест таго, каб пашыраць межы забудовы.

Хоць афіцыйна грамадскае абмеркаванне праекта «Жукаў Луг» прайшло без скаргаў, у часткі жыхароў усё ж узнікаюць пытанні пра тое, ці сапраўды новы мікрараён неабходны, калі ў Слуцку застаюцца невыкарыстаныя тэрыторыі і закінутая забудова.

Чытайце таксама: В центре Бреста на аукцион выставили участок под строительство многоэтажки. О нем вспомнили спустя пять лет

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: