"грошык"

У сацсетках паказалі абвестку з заробкамі ў «Грошыку» ў Гомелі: нават дырэктар атрымлівае менш за сярэдні заробак

11.03.2026 06:00 Крама-дыскаўнтэр "Грошык", ілюстрацыйнае фота. Источник фото

У Гомелі з’явілася абвсетка вакансій крамы «Грошык», дзе паказаны заробкі супрацоўнікаў. Дырэктару крамы прапануюць менш за сярэдні заробак па краіне.
Читайте BGmedia в:

У сацсетках з’явілася фота абвесткі з прапановай працы ў краме «Грошык» у Гомелі. На ім пазначаны заробкі супрацоўнікаў і бонусы, якія прапануюць работнікам.

Чытайце таксама: «Дзе заробкі простых рабацяг?»: беларусаў здзівіў афіцыйны сярэдні заробак у Мінску

Прапановы тычацца крамы ў Гомелі, што знаходзіцца на вуліцы Кірава, 136. У абвестцы пазначаныя заробкі для розных пасадаў у краме:

  • дырэктар — 2 200–2 600 рублёў;
  • кіраўнік аддзела — 1 400–1 600 рублёў;
  • прыёмшчык тавараў — 1 300–1 500 рублёў;
  • старэйшы кантралёр-касір — 1 300–1 500 рублёў.

Акрамя асноўнага заробку, супрацоўнікам абяцаюць «прыемныя бонусы». Сярод іх — абеды са зніжкай 50%, сертыфікат на пакупкі ў «Еўраопт» і «Хіт» на 120 рублёў у месяц, а таксама +220 рублёў за прыцягненне сябра на працу.

вакансии в магазине
Вакансіі ў «Грошыку» ў Гомелі. Фота: Telegram-канал «Реальная Беларусь»

Як гэтыя лічбы выглядаюць на фоне афіцыйнай статыстыкі

На фоне афіцыйных паказчыкаў гэтыя лічбы выглядаюць даволі сціпла. Паводле дадзеных Нацстатыстыкі, у жніўні 2025 года сярэдні заробак па Беларусі склаў 2 762,7 рубля. Гэта крыху менш, чым у ліпені (2 772,4 рубля). Традыцыйна самыя высокія заробкі ў Мінску — там сярэдняя зарплата перавысіла 3 596 рублёў, а ў Брэсцкай вобласці яна складала 2 461,8 рубля.

Зыходзячы з прапановаў «Грошыка», дырэктар крамы атрымлівае менш за сярэдні заробак па краіне. Для астатніх пасад розніца яшчэ больш адчувальная.

Для параўнання, на сайце rabota.by заробак адміністратара кас самаабслугоўвання ў «Грошыку» ў Гомелі складае 1 390–1 590 рублёў — гэта на 1 173–1 373 рублі менш за сярэдні заробак па краіне. У Мінску за такую ж пасаду прапануюць 1 650–1 815 рублёў, пры гэтым зарплату абяцаюць выплачваць два разы на месяц. Усе гэтыя сумы пазначаныя да выліку падаткаў.

вакансия в магазине
Вакансія на пасаду адміністратара кас самаабслугоўвання ў Гомелі. Скрыншот з rabota.by
вакансія ў краме грошык
Вакансія прадаўца ў «Грошыку» ў Мінску. Скрыншот з rabota.by

Прапанаваныя «плюшкі» — абеды са зніжкай або сертыфікаты на пакупкі — на гэтым фоне выглядаюць хутчэй сімвалічнымі бонусамі. Іх складана назваць істотнай падтрымкай для супрацоўнікаў, калі асноўныя заробкі застаюцца значна ніжэйшымі за сярэднія лічбы, якія агучвае афіцыйная статыстыка.

Чытайце таксама: Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей

Што беларусы думаюць пра афіцыйны сярэдні заробак

BGmedia раней пісала, што беларусы ў сацсетках часта скептычна ставяцца да афіцыйных дадзеных пра сярэдні заробак. Людзі адзначалі ў сацсетках, што ў рэальным жыцці такія сумы атрымліваюць далёка не ўсе.

У каментарах карыстальнікі прыводзілі прыклады з розных сфер працы. Напрыклад, у сельскай гаспадарцы, паводле іх слоў, нават пры вялікім аб’ёме працы — даглядзе жывёлы, даенні і выкананні іншых абавязкаў — заробкі могуць заставацца на ўзроўні каля тысячы рублёў. Іншыя адзначалі, што ў многіх рабочых прафесіях зарплата часта складае 700–1000 рублёў у месяц.

Частка людзей таксама звяртала ўвагу на тое, што сярэдні заробак фармуецца з улікам высокіх даходаў у асобных сферах і на высокіх пасадах. Таму, на іх думку, ён не адлюстроўвае рэальную сітуацыю для большасці работнікаў. Некаторыя карыстальнікі нават пісалі, што для іх асабіста сярэдняя зарплата па краіне — гэта сума, якую яны зарабляюць за некалькі месяцаў працы.

Вакансіі ў «Грошыку» ў Гомелі (і ў Мінску) выглядаюць як наглядны прыклад таго, як афіцыйныя лічбы пра сярэднія заробкі могуць разыходзіцца з канкрэтнымі прапановамі на рынку працы. Ён паказвае, што рэальныя зарплаты ў некаторых сферах застаюцца значна ніжэйшымі за паказчыкі, якія фігуруюць у дзяржаўнай статыстыцы.

Чытайце таксама:  «Ніколі не мела такога заробку»: беларусы выказалі недавер да лічбаў Белстата

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: