прорвало трубу в квартире

«Усё цячэ і капае са столі»: мінчанка два тыдні не можа дамагчыся рамонту з-за прарыву труб

19.01.2026 17:24 Скрыншот з відэа ў TikTok. Источник фото

Мінчанка Кацярына паказала, як з пачатку года яе кватэру залівае вадой, а звароты ў ЖКГ і аварыйныя службы не даюць выніку.
Читайте BGmedia в:

Мінчанка Кацярына падзялілася відэа, у якім паказала, што адбываецца з яе кватэрай з пачатку года. Нягледзячы на выклік сантэхнікаў і заявы ў камунальныя службы, са шчылінаў кватэры працягвае цячы вада. Праблему не змаглі ліквідаваць больш чым за два тыдні.

Чытайце таксама: «Каток за 95 капеек»: Беларусы скардзяцца на слізкую падлогу ў грамадскім транспарце

«Сёння 18 студзеня. З другога чысла выклікаем сантэхніка. Давялося разабраць палову туалета. Усё цячэ. Перайшло ўжо на ванную. Там крапае вада са столі. На кухні ад вады плітка пацьмянела. Там паўсюль выцякае вада. З выцяжкі таксама пачало крапаць. Пад сталешніцай таксама “прыгажосць”: даводзіцца затыкаць сурвэткамі, бо ўсё таксама цячэ па сцяне», — дзеліцца жанчына ў сваім роліку.

@katyusharyzhik мы находимся на первом этаже.где-то по стояку течет вода. предположительно между 2 и 3 этажами. и эта канитель длится уже со 2 января. возможно и раньше, замечена 2-го. с каждым днем масштаб происшествия увеличивается. Неужели надо это выносить в Тик-ток, чтобы дело сдвинулось #минск#жэс#115#191#аврийнаяситуация ♬ оригинальный звук — katyusharyzhik

Кацярына падкрэслівае, з кожным днём праблема з вадой пагаршаецца, але скаргі ў розныя інстанцыі не дапамагаюць. «Няўжо трэба усё выносіць у TikTok, каб справа зрушылася?», — задаецца пытаннем яна.

У каментарах пад ролікам жанчына ўдакладніла, што акрамя ЖКГ і службы «115», яна нават звярталася ў аварыйную службу. Па яе словах, яны прыязджалі тры разы, але ваду так і не перакрылі, бо не ведаюць, якая труба пашкоджаная. Таксама яны спаслаліся на тое, што не маюць права на перакрыццё вады.

Кацярына адзначыла, што з суседзямі ў яе з сям’ёй ніколі не ўзнікала праблемаў суседзі самі звярталіся ў ЖКГ, але гэта не дало ніякіх вынікаў.

Што пра праблему думаюць беларусы

У каментарах пад ролікам многія карыстальнікі выказалі спачуванне жанчыне. Некаторыя нават падзяліліся падобнымі гісторыямі, з якімі давялося сутыкнуцца, і далі парады па вырашэнню самой праблемы, калі ніякія інстанцыі не дапамагаюць.

Адна частка каментатараў параіла звярнуцца наўпрост у райвыканкам:

  • «Таксама была такая сытуацыя. Цягнулася вельмі доўга. Пайшла ў выканкам, там ёсць кабінет, дзе прымаюць скаргі, напісала і вельмі хутка ўсё зрабілі».
  • «Мне дастаткова было патэлефанаваць у выканкам і адразу пытанне вырашылася і хадзіць не прыйшлося».
  • «Тэлефануйце на гарачую лінію Мінгарвыканкама».
вытек воды в квартире
Як затаплівае кватэру Кацярыны. Скрыншот з відэа ў TikTok

Іншыя параілі звярнуцца ў санстанцыю, пракуратуру ці нават у «прэзідэнцкую камісію»:

  • «Як я вам спачуваю, ведаю, што такое мець справу з ЖКГ. Пішыце электронную заяўку ў сан. станцыю, толькі яна нам дапамагла. Ад усяго гэтага пойдзе цвіль».
  • «Толькі прэзідэнцкая камісія, не рэагуюць больш няма на што!!!».
  • «Ідзіце да суседзяў зверху, перакрывайце ваду на ўсім стаяку і звяртайцеся ў жылінспекцыю і пракуратуру з-за бяздзейнасці КК. А лепей звярнуцца ў мясцовыя СМІ».

Беларусы не ўпершыню звяртаюцца ў сацсеткі, каб знайсці справядлівае вырашэнне сваім праблемам. Часам відэа ў TikTok сапраўды дапамагюць простым жыхарам. Нагадаем, што ў канцы мінулага года мінчанка паскардзілася на павольны Інтэрнэт ад «Белтэлекам». Пасля яе роліка з жанчынай наўпрост звязаліся работнікі кампаніі і наладавалі ёй роўтэр. 

Чытайце таксама: «Снег у салоне»: жыхары Мазыра скардзяцца на дзіркі ў грамадскім транспарце

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: